Беларуская Служба

Куба пераходзіць на ваенную эканоміку

05.07.2024 10:01
Востраў перажывае найгоршы крызіс за апошнія 60 гадоў. Куба перажывае найгоршы калапс з часоў распаду Савецкага Саюза, піша штодзёнка «Gazeta Wyborcza».
.
Куба. Ілюстрацыйны здымакObraz Yosvany Garcia z Pixabay/CC0

Кубінская эканоміка скарачаецца ўжо чацвёрты год. У 2023 годзе інфляцыя склала 30 працэнтаў, прамысловая вытворчасць у 2022 годзе была ўдвая меншая, чым у 1989 годзе. З 2016 года сельскагаспадарчая вытворчасць зніжаецца штогод на 7,3% у параўнанні з папярэднім годам, піша выданне.

У снежні рэжым павялічыў на 500% цэны на паліва, энергію і газ, а некалькі дзён таму дыктатура абвясціла, што Куба вяртаецца на шлях «ваеннай эканомікі мірнага часу. – Нам трэба больш планавання і больш кантролю, – заявіў адзін з міністраў. «Мы ўсе павінны зрабіць усё, каб выратаваць рэвалюцыю і сацыялізм», — сказаў прэзідэнт Мігель Дыяс Канель. У якасці антыкрызісных мер рэжым абвясціў, што скарачае бюджэт і ўводзіць жорсткі цэнавы кантроль, піша «Gazeta Wyborcza».

Максімальныя цэны ўстанаўліваюцца на асноўныя прадукты, такія як: сухое малако, курынае мяса, алей, сродкі чысціні. Значную частку гэтых тавараў вырабляе або імпартуе прыватны сектар, але цяпер ён не зможа зарабляць на продажы больш, чым вызначае дзяржава.

На Кубе працуе больш за 7 тысяч дзяржаўных кантралёраў, якія правяраюць рынкі і прыватныя крамы і могуць накладаць драконаўскія штрафы. Улады таксама абвясцілі, што будуць канфіскоўваць тавары і прадаваць іх па афіцыйных цэнах «сацыяльным установам, якія ў іх маюць патрэбу». У выніку тавары зніклі з паліц крам і рынкаў, піша штодзёнка.

Абмежаванні павінны былі ўступіць у сілу 1 ліпеня, аднак урад прыпыніў іх і пачаў адчайныя «кансультацыі» з вытворцамі і гандлярамі. Апроч таго Куба ўжо папрасіла дапамогі ў харчовай праграмы ААН на пастаўкі сухога малако для дзяцей да 7 гадоў.

Экспарт Кубы занадта малы, каб пакрыць яе імпарт, што прыводзіць да хранічнага дэфіцыту тавараў і грошай. Гэты дэфіцыт раней папаўняецца краінай, якая падтрымлівала Кубу. Спачатку гэта быў Спачатку Савецкі Саюз (да яго распаду ў 1991 годзе), а потым Венесуэла. Гадавыя датацыі сягалі 6,5 мільярдаў долараў. Цяпер, калі сама Венесуэла ў крызісе, Кубінскі рэжым не мае сродкаў на ўтрыманне.

У краіне амаль штодзённыя адключэнні электраэнергіі, хранічна не хапае прадуктаў харчавання, лекаў і іншых тавараў першай неабходнасці. Прамысловасць і сельская гаспадарка руйнуюцца. Але ўлады рэагуюць на крызіс як звычайна: большы дзяржаўны кантроль. Няма рэформаў лібералізацыі нацыяналізаванай эканомікі, ніякіх ільгот для фермераў, каб павялічыць вытворчасць і пракарміць насельніцтва, піша польскае выданне.

юл